Кіналекторый у ААТ «Рэчыцкі метызны завод»
10 чэрвеня 2026 года напярэдадні 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы правялі кіналекторый для калектыва Рэчыцкага метызнага завода. Яны расказалі аб гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці, воіны якой у ліку першых уступілі ў непрымірымую барацьбу з гітлераўскімі захопнікамі і наколькі магчыма затрымалі іх рух на ўсход. Далей ўвазе аўдыторыі быў прадстаўлены дакументальны фільм «Крэпасць-герой», які падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і ўключае кадры баёў ў Брэсцкай крэпасці і адкрыцця мемарыяльнага комплекса «Брэсцкая крэпасць-герой».
![]() |
| 1. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае работнікам ААТ «Рэчыцкі метызны завод» аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны і абароне Брэсцкай крэпасці |
![]() |
![]() |
| 2-3. У час паказу фільма «Крэпасць-герой» |


