Дземянюк Андрэй Канстанцінавіч завяршыў працу ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
10 ліпеня 2026 года завяршыў сваю працоўную дзейнасць у якасці дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) Дземянюк Андрэй Канстанцінавіч.
Дземянюк А.К. кіраваў архівам роўна 9 гадоў. За гэтыя гады НАРБ захаваў і прымножыў свае паказчыкі па ўсіх напрамках дзейнасці, упэўнена замацаваўшы за сабой званне «вядучага» архіва.
Андрэй Канстанцінавіч здолеў у калектыве стварыць каманду аднадумцаў, якая можа справіцца з любымі даручэннямі, задачамі і заданнямі!
Дземянюк А.К. – прыклад адказнага, справядлівага і сумленнага кіраўніка, які ў кожным працаўніку шануе першым чынам чалавека, дапамагаючы кожнаму выявіць свае лепшыя якасці.
10 ліпеня ў архіве адбыўся ўрачысты сход калектыву, на якім прысутнічалі таксама ганаровыя госці: дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, Першы намеснік дырэктара Дэпартамента В.А.Ледаўская, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, член Савета Палаты прадстаўнікоў, доктар гістарычных навук, прафесар І.А.Марзалюк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.М.Клішэвіч, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў У.І.Зубрык, старшыня Першамайскай раённай г.Мінска арганізацыі РГА «Белая Русь», дэпутат Мінгарсавета С.А.Мазоўка, старшыня рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы» С.У.Папоў, кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў.
За шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю задач, ускладзеных на архіўную галіну, А.К.Дземянюк узнагароджаны нагрудным знакам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «Ганаровы архівіст Беларусі».
За шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў дырэктару НАРБ А.К.Дземянюку аб’яўлена Падзяка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
За актыўную жыццёвую пазіцыю, ініцыятыўнасць, адказнасць, вялікі асабісты ўклад у фарміраванне станоўчага іміджу РГА «Белая Русь» Андрэю Канстанцінавічу ўручана Ганаровая грамата Мінскай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь».
Старшыня рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы» ўручыў А.К.Дземянюку нагрудны знак адрознення Беларускага саюза ветэранаў органаў пагранічнай службы «За заслугі».
Калектыў НАРБ выказаў Андрэю Канстанцінавічу словы падзякі і ўдзячнасці за 9 гадоў сумленнага служэння архіву, архіўнай справе, нашай краіне!
![]() |
| 1. Дырэктар НАРБ Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк |
![]() |
| 2. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў уручае А.К.Дземянюку нагрудны знак «Ганаровы архівіст Беларусі» |
![]() |
| 3. Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь І.А.Марзалюк уручае А.К.Дземянюку Падзяку Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь |
![]() |
| 4. Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў В.І.Зубрык і дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк |
![]() |
| 5. Старшыня Першамайскай раённай г.Мінска арганізацыі РГА «Белая Русь» С.А.Мазоўка ўручае А.К.Дземянюку Ганаровую грамату Мінскай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь» |
![]() |
| 6. Старшыня рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы» С.В.Папоў уручае А.К.Дземянюку нагрудны знак адрознення Беларускага саюза ветэранаў органаў пагранічнай службы «За заслугі» |
![]() |
| 7. Кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў ушаноўваюць А.К.Дземянюка |
![]() |
| 8. Намеснікі дырэктара НАРБ А.А.Стуканава і С.В.Кулінок уручаюць А.К.Дземянюку памятны альбом ад калектыву архіва |
![]() |
| 9. Калектыў НАРБ падчас мерапрыемства |
![]() |
| 10. Удзельнікі мерапрыемства: В.А.Ледаўская, С.М.Клішэвіч, С.В.Кулінок, С.А.Мазоўка, А.К.Дземянюк, А.Л.Воінаў, І.А.Марзалюк, С.У.Папоў, У.І.Зубрык, А.А.Стуканава |
![]() |
| 11. Удзельнікі мерапрыемства: В.А.Баранаў, Г.С.Жалняркевіч, Д.В.Шаброў, В.А.Ледаўская, А.Л.Воінаў, Н.Т.Булойчык, А.К.Дземянюк, А.А.Макаранка, А.Я.Рыбакоў, С.І.Мезга, А.М.Ганчар |
![]() |
| 12. Удзельнікі мерапрыемства: Г.С.Жалняркевіч, Д.В.Шаброў, А.Л.Воінаў, А.Я.Рыбакоў, А.М.Ганчар, А.К.Дземянюк |











