У Дэпартаменце па архівах і справаводстве адбылася сустрэча з маладымі спецыялістамі і старшынямі прафсаюзных камітэтаў рэспубліканскіх архіўных устаноў

25 сакавіка 2026 г. у Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў адбылася сустрэча з маладымі спецыялістамі – работнікамі архіўнай галіны і старшынямі прафсаюзных камітэтаў рэспубліканскіх архіўных устаноў. У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 60 чалавек.

Мерапрыемства пачалося для ўдзельнікаў з прэзентацыі кніжнай выстаўкі, дзе былі прадстаўлены выдавецкія праекты, падрыхтаваныя пры ўдзеле маладых архівістаў, а таксама серый новых навукова-папулярных выданняў для моладзі «Партызанскі архіў» і «Гісторыя для школьнікаў». Таксама ўдзельнікам была прадстаўлена выстава да 100-годдзя Кандрата Крапівы.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дырэктар Дэпартамента Алег Леанідавіч Воінаў.

Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Зубрык Уладзімір Іосіфавіч, выступаючы перад прысутнымі, адзначыў, што маладзёжная палітыка ў Беларусі была і застаецца адным з галоўных вектараў развіцця дзяржавы.

В.І.Зубрык асвятліў асноўныя напрамкі работы прафсаюзаў Беларусі ў галіне абароны правоў і прафесійных інтарэсаў маладых спецыялістаў, а таксама пытанні аздараўлення і культурнага адпачынку.

Дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Рыбакоў Андрэй Яўгенавіч расказаў прысутным аб перспектывах прафесійнага росту і магчымасцях далейшага навучання ў магістратуры і аспірантуры гістарычнага факультэта БДУ.

Галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя часопіса «Юстыцыя Беларусі» Сушкіна Святлана Віктараўна выступіла з дакладам «Аб новай канцэпцыі часопіса «Архiвы i справаводства», заклікаўшы моладзь у актыўныя сааўтары.

Падводзячы вынік мерапрыемства, А.Л.Воінаў зазначыў, што архіўная галіна мае патрэбу ў маладых, разумных, энергічных, здольных крочыць у нагу з часам і адказваць на выклікі часу, пажадаў моладзі прафесійнага і кар’ернага росту.

З боку прысутных была праяўленая цікавасць да выступоўцаў, пасля дакладаў якіх быў зададзены шэраг пытанняў.

 

1. Прывітальнае слова дырэктара Дэпартамента Алега Леанідавіча Воінава.
2. Выступае Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Зубрык Уладзімір Іосіфівіч.
3. Выступае Дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Рыбакоў Андрэй Яўгенавіч
4. Выступае Галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя часопіса «Юстыцыя Беларусі» Сушкіна Святлана Віктараўна
5-6. Знаёмства з кніжнай выставай
7-10. Удзельнікі мерапрыемства