Дзяржархіў Віцебскай вобласці і БДАКФФД з’яўляюцца суаўтарамі ўнікальнага выдання, прэзентацыя якога прайшла ў Віцебску
5 снежня 2025 г. у г.Віцебску ў рамках юбілейных урачыстасцяў, прысвечаных 85-годдзю з дня ўтварэння Чыгуначнага раёна, адбылася сустрэча з аўтарамі выдання «Тут мінулае не адыходзіць, а становіцца падмуркам».
У падрыхтоўцы гэтай кнігі прынялі ўдзел два дзяржаўныя архівы: Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (БДАКФФД) і Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці.
Выданне расказвае пра гісторыю фарміравання Чыгуначнага раёна, яго памятныя мясціны і славутасці, знакамітых людзей і простых жыхароў, чый лёс быў звязаны з раёнам. Гэта ня першы выпадак, калі віцебскія архівісты супрацоўнічаюць з рэспубліканскімі архівамі. Але ўпершыню такі маштабны. З фондаў БДАКФФД для выдання было прадстаўлена больш за сотню фатаграфій, самая ранняя з якіх датуецца пачаткам мінулага стагоддзя. Віцебскія архівісты правялі працу па ўдакладненні анатацый да фотаматэрыялаў, напісалі кароткую гісторыю раёна. Апроч фота, у зборнік увайшлі копіі архіўных дакументаў з фондаў Дзяржархіва Віцебскай вобласці, якія адлюстроўваюць гісторыю раёна з моманту яго стварэння і да сярэдзіны 1990-х гадоў. Таксама на аснове архіўных спраў быў складзены фотарад на савецкіх і партыйных кіраўнікоў раёна (1940 – 1941, 1944 – 1948, 1951 – 1991 гг.). Усяго ў зборніку апублікавана больш за 150 архіўных дакументаў рознай тэматыкі з абодвух архіваў. Разыначкай выдання з’яўляюцца малюнкі навучэнцаў школ і іх эсэ з прызнаннем у шчырым каханні да роднага раёна.
«Гэтая кніга, – як адзначыў кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна Аляксандр Уладзіміравіч Сысоеў, – беражліва захоўвае і перадае новым пакаленням гісторыю, дух і дасягненні раёна. Яна змясціла ў сябе цэлую эпоху, звязаную са мноствам падзей, выдатнымі асобамі, людскімі лёсамі».
Дамінантай свята стала прэзентацыя ў выглядзе тэатралізаванага прадстаўлення, падрыхтаванага адміністрацыяй і навучальнымі ўстановамі Чыгуначнага раёна, якое адбылося 5 снежня 2025 г.
На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Пашкевіч Аксана Васільеўна; дырэктар Дзяржархіва Віцебскай вобласці Кароль Аляксандр Мікалаевіч і намеснік дырэктара Буевіч Таццяна Уладзіміраўна; дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Ганчар Андрэй Мікалаевіч.
На прэзентацыі архівам былі ўручаны аўтарскія экзэмпляры.
![]() |
| 1. На прэзентацыі выдання «Тут мінулае не сыходзіць, а становіцца падмуркам» |
![]() |
| 2. Фрагмент тэатралізаванага паказу – прэзентацыі выдання «Тут мінулае не адыходзіць, а становіцца падмуркам». |
![]() |
| 3. Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Ганчар Андрэй Мікалаевіч дае інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 4» падчас прэзентацыі выдання «Тут мінулае не сыходзіць, а становіцца падмуркам» |
![]() |
| 4. Кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска Аляксандр Уладзіміравіч Сысоеў уручае аўтарскія экзэмпляры выдання «Тут мінулае не сыходзіць, а становіцца падмуркам» дырэктару Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Ганчару Андрэю Мікалаевічу |
![]() |
| 5. Кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска Аляксандр Уладзіміравіч Сысоеў уручае аўтарскія экзэмпляры выдання «Тут мінулае не сыходзіць, а становіцца падмуркам» дырэктару Дзяржархіва Віцебскай вобласці Каралю Аляксандру Мікалаевічу |
![]() |
| 6. Агульны фотаздымак прадстаўнікоў адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска, кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў раёна і аўтараў выдання «Тут мінулае не сыходзіць, а становіцца падмуркам» на прэзентацыі выдання «Тут мінулае не сыходзіць, а становіцца падмуркам» |





