Супрацоўнікі Дзяржархіва ў г.Глыбокае правялі ўрок з паказам дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедый»

24 красавіка 2026 года загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Таццяна Аўласава наведала ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Глыбокае імя П.В.Сухога», дзе правяла ўрок «Чарнобыль: 39 гадоў адраджэння» для вучняў 9-х класаў.

Падчас урока для дзяцей дэманстраваўся дакументальны фільм «Чарнобыль: хронікі трагедый», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь да 40-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

На фота: Падчас правядзення ўрока