«Юны архівіст»: урок мужнасці і патрыятызму ў Перасвятоўскай базавай школе Рэчыцкага раёна, прысвечаны Дню Перамогі

14 мая 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у Перасвятоўскай базавай школе Рэчыцкага раёна супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы правялі ўрок па тэме «Пісьмы вайны». Навучэнцы былі праінфармаваны аб пісьмах часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ў архіве і з’яўляюцца сведчаннямі як трагічных, так і шчаслівых падзей і чалавечых лёсаў.

Далей адбыўся паказ дакументальнага фільма «Крэпасць-герой», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Дзякуючы гэтай стужцы школьнікі даведваліся аб храналогіі абароны Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе, мужнасці і гераізме яе абаронцаў.

У заключэнне супрацоўнікі Рэчыцкага дзяржархіва падзякавалі навучэнцам Перасвятоўскай школы за ўвагу і ўдзел ва ўроках праекта «Юны архівіст», у выніку якіх дзеці атрымалі карысныя веды аб ганаровай працы архівістаў і архіўных дакументах.

 

1. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае навучэнцам аб пісьмах часоў Вялікай Айчыннай вайны
2. Навучэнцы знаёмяцца з пісьмамі часоў Вялікай Айчыннай вайны
3. У час паказа фільма «Крэпасць-герой»