У рамках патрыятычнага праекта «Жаночы подзвіг: імёны на карце» Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку прадстаўляе відэаролік, прысвечаны памяці Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі

 

Патрыятычны праект «Жаночы подзвіг: імёны на карце» праходзіў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе», прымеркаваны Году беларускай жанчыны і подзвігу жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне. У рамках праекту ўдзельнікі вывучалі біяграфіі жанчын-герояў, збіралі архіўныя матэрыялы, стваралі творчыя працы, «афармлялі карту памяці».

17 снежня 1980 года вуліца Ніжне-набярэжная ў Полацку набыла новае імя – яна стала называцца вуліцай Зінаіды Тусналобавай-Марчанка. Гэтае рашэнне стала актам глыбокага прызнання заслуг нашай славутай зямлячкі, Героя Савецкага Саюза, чый жыццёвы шлях прасякнуты неверагоднай сілай духу, болем, міласэрнасцю і мужнасцю.

Зінаіда Міхайлаўна – сімвал нязломнасці чалавечага сэрца. Прайшоўшы праз горан вайны, яна назаўжды засталася ў памяці пакаленняў як прыклад стойкасці, нязломленай нават у самых страшных выпрабаваннях.

Відэаролік, прысвечаны памяці гэтай дзіўнай жанчыны. У ім ажываюць старонкі яе гераічнай біяграфіі.

Над стварэннем гэтага роліка працавалі навучэнцы 8 класа Базавай школы №3 г.Полацка: Ешчанка Варвара, Канцыял Соф’я, Каваленка Ганна, Пятрова Валерыя.

Спасылка на відэаматэрыял