14 лютага 2024 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы сярэдняй школы №42 г.Віцебска імя Д.Ф.Райцава
14 лютага 2024 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы сярэдняй школы №42 г.Віцебска імя Д.Ф.Райцава.
У ходзе экскурсіі дзевяцікласнікі коратка азнаёміліся з гісторыяй архіва і архіўнай справы ў Беларусі, спецыфікай працы архівіста, публікацыйнай і выставачнай дзейнасцю архіва, прагледзелі адну з віртуальных выстаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
Пабываўшы ў адным з архівасховішчаў, хлопцы і дзяўчаты атрымалі ўяўленне аб арганізацыі захоўвання дакументаў у архіве і мерапрыемствах па забеспячэнні іх захаванасці.
![]() |
Падчас азнаямлення з гісторыяй архіва ў Віцебску |
![]() |
У адным з архівасховішчаў |