Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю Вялікай Перамогі
17 красавіка 2025 г. Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці арганізаваў банэрную выставу «Гомельшчына непакораная» ў фае кінатэатра «Мір», дзе прайшоў паказ дакументальных фільмаў прысвечаных 80-годдзю Вялікай Перамогі.
Гэта фотадакументальны праект, які ўключае банеры «Гомельшчына напярэдадні вайны», «Гомельшчына ў агні», «Нацысцкая палітыка генацыду», «Лагер смерці «Азарычы», «Дулаг-121», «Знак бяды «Ост», «Выпрабаванне вайной», «Гомельшчына партызанская», «Вызваленне Гомельшчыны», «Ніхто не забыты, нішто не забыта».
Наведвальнікі выставы пазнаёміліся з фотадакументамі, якія распавядаюць аб даваенным узроўні развіцця народнай гаспадаркі, установах культуры, народнай адукацыі, парках адпачынку і т.д. Гомельшчыны.
Найбольшае ўражанне пакідала дакументальная інфармацыя перыяду акупацыі Гомеля нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Нацысцкая палітыка генацыду, лагеры смерці, масавы згон мірнага насельніцтва ў Германію, разруха і голад – гэта палітыка нямецкіх уладаў, так званы «нямецкі парадак».
Фотадакументы на банэрах, прысвечаных вызваленню Гомельшчыны войскамі Чырвонай Арміі і ўвекавечанне памяці загінуўшых паказваюць, якой дарагой цаной здабывалі доўгачаканую Перамогу.
Архіўныя дакументы і памятныя мясціны застаюцца адзінымі сведкамі тых незабыўных ваенных гадоў у гісторыі Гомельшчыны.
![]() |
1. Банэрная выстава Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці «Гомельшчына непакораная» |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
2-6. Моладзь Гомеля на выставе «Гомельшчына непакораная» ў кінатэатры «Мір» г.Гомеля |