Аб правядзенні экскурсіі ў рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі і акцыі «Архівы-школе» 5 траўня 2025 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы 7 класа СШ №24 г.Магілёва.
У ходзе экскурсіі, хлопцы і дзяўчынкі даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці. Азнаёміліся з прадстаўленымі выставамі: «Абарона горада Магілёва», «Партызанскі рух», «80-годдзе Перамогі», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Праглядзелі дакументальны фільм «Абарона г.Магілева».
У рамках мерапрыемства хлопцы наведалі музейны пакой, у якім сабраны экспанаты партыйных і камсамольскіх часоў, якія дазваляюць азнаёміцца з гісторыяй партархіва і акунуцца ў атмасферу таго часу. А таксама для іх была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой яны азнаёміліся са складам дакументаў, якія захоўваюцца, рэжымам іх захоўвання.
![]() |
1. Вучні глядзяць дакументальны фільм «Абарона г.Магілёва». |
![]() |
2. Вучні знаёмяцца з дакументальнымі выставамі. |
![]() |
![]() |
3-4. Навучэнцы ў архівасховішчы знаёмяцца з дакументальнымі выставамі. |
![]() |
5. Вучні ў музейным пакоі. |
![]() |
6. Агульнае памятнае фота. |