Правядзенне мерапрыемства ў рамках акцыі «Архівы – школе» для навучэнцаў ДУА «Петкавіцкая сярэдняя школа»

21 лістапада 2024 г. намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.В.Гарэлік правёў урок-лекцыю і кіналекторый для навучэнцаў 6-9 класаў ДУА «Петкавіцкая сярэдняя школа».

Навучэнцам было расказана аб рабоце, якая праводзіцца ў БДАКФФД, яго аддзелах, іх асноўных напрамках работы. Асобна было сказана аб арганізацыі мэтавага навучання.

Дзецям былі прадэманстраваны носьбіты аўдыёвізуальнай інфармацыі – 35-мм і 16-мм кінастужка, грампласцінкі, магнітная стужка, відэа-і аўдыёкасеты, фотастужка. Таксама вучні азнаёміліся з альбомамі, складзенымі па фотакалекцыях А.М.Багамолава, Н.С.Тагрына, У.І.Каляды.

Напрыканцы заняткаў дзецям былі паказаны кінахроніка з кіначасопіса «Советская Белоруссия».

 

1. Правядзенне заняткаў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» работнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у ДУА «Петкавіцкая сярэдняя школа», 21 лістапада 2024 г., аг.Петкавічы, Дзяржынскі раён
2. Проведение занятия в рамках республиканской акции «Архивы – школе» работниками учреждения «Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов» в ГУО «Петковичская средняя школа», 21 ноября 2024 г., аг.Петковичи, Дзержинский район
3. Вучні ДУА «Петкавіцкая сярэдняя школа» падчас заняткаў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», 21 лістапада 2024 г., аг.Петкавічы, Дзяржынскі раён
4. Правядзенне заняткаў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» работнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у ДУА «Петкавіцкая сярэдняя школа», 21 лістапада 2024 г., аг.Петкавічы, Дзяржынскі раён