Правядзенне супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» паказа дакументальнага фільма «Крэпасць-герой» у ДУА «Сярэдняя школа №41 імя А.М.Кузняцова г.Гродна»

7 мая 2026 года супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №41 імя А.М.Кузняцова г.Гродна» быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Крэпасць-герой», падрыхтаванага да 85-й гадавіны абароны Брэсцкай крэпасці Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Перад пачаткам паказу загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці Ірына Слінко расказала навучэнцам пра гісторыю абароны Брэсцкай крэпасці і гераізм савецкіх салдат, якія прынялі на сябе першы ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

1. Выступленне супрацоўніка архіва Ірыны Слінко перад навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа №41 імя А.М.Кузняцова г.Гродна»
2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №41 імя А.М.Кузняцова г.Гродна» падчас прагляду фільма «Крэпасць-герой»