Сустрэча членаў Ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт» і ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску»

21 кастрычніка 2024 года на базе ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Бабруйска» адбылася сустрэча членаў Ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт» з работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску». Кіраўнік клуба Косінава Таццяна Яўгенаўна расказала аб асноўных напрамках дзейнасці клуба, аб праводзімай даследчай рабоце членамі клуба і аб далейшых перспектывах развіцця. Работнікі архіва ў асобе дырэктара Заяц Алены Дзмітрыеўны і загадчыка аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кузняцовай Кацярыны Уладзіміраўны пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з дзейнасцю архіваў Рэспублікі Беларусь, расказалі пра ролю архівіста ў захаванні неацэннай дакументальнай памяці, даследчай працы ў выніку якой на свет з’явілася нямала кніг. Таксама адбыўся паказ фільма «Вызваленне» выпушчаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакуменаў да 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кіраўніком клуба Косінавай Таццянай Яўгенаўнай і дырэктарам архіва Заяц Аленай Дзмітрыеўнай прынята рашэнне аб працягу супрацоўніцтва ў рамках рэспубліканскай акцыі «Юны архівіст».

 

1. Кіраўнік Ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт» Косінава Таццяна Яўгенаўна знаёміць з удзельнікамі сустрэчы
2. Дырэктар архіва Заяц Алена Дзмітрыеўна з уступным словам
3. Агульная фатаграфія з удзельнікамі сустрэчы
4-9. Удзельнікі сустрэчы знаёмяцца з дакументамі, глядзяць фільм