Аб правядзенні агляднай экскурсіі для навучэнцаў 4 класа ДУА «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» 12 лістапада 2024 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прайшла экскурсія для вучняў 4 класа ДУА «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва».
Супрацоўнікі аддзела выкарыстання дакументаў Шэўчык Т.У. і Брузгіна С.М. расказалі гісторыю архіва і архіўнай справы, азнаёмілі навучэнцаў з тэматычнымі выставамі, падрыхтаванымі па дакументах і матэрыялах архіва: «Абарона Магілёва», «Партызанская памяць», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «80-годдзе вызвалення горада Магілёва».

Навучэнцамі былі прагледжаны дакументальныя фільмы: «Вызваленне горада Магілёва», «Уз’яднанне».

У ходзе агляднай экскурсіі школьнікі наведалі архівасховішча, падчас якой загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Барцулёва С.В. азнаёміла з дзейнасцю архіва, са складам і рэжымам захоўвання дакументаў. У завяршэнні экскурсіі хлопцы з задавальненнем асвоілі кароткі курс машынапісу на механічнай друкаванай машынцы.

 

Навучэнцы азнаёміліся з дакументальнымі выставамі
Навучэнцы праглядаюць дакументальны фільм
Госці робяць памятнае фота