Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні мерапрыемстваў у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»

16 снежня 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» была падрыхтавана і праведзена выстава на аснове архіўных дакументаў з асабістага фонду заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь Банадысевай Вольгі Спірыдонаўны для навучэнцаў 5-га «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Крычава».

Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка азнаёміла навучэнцаў з выставай, якая падрыхтавана на аснове архіўных дакументаў з асабістага фонду заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь Банадысевай Вольгі Спірыдонаўны.

Банадысева (Малітыкава) Вольга Спірыдонаўна (1930-2002) нарадзілася ў 1930 годзе ў вёсцы Зуі Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці, у сялянскай сям’і. У 1952 годзе скончыла Крычаўскае педвучылішча і паехала працаваць у Брэсцкую вобласць загадчыцы Навасадаўскай пачатковай школы. У 1956 годзе вярнулася жыць і працаваць у родны горад Крычаў, пачала працаваць у сярэдняй школе №5.

У 1975 годзе 4 лістапада Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады БССР

Вользе Спірыдонаўне прысвоена ганаровае званне Заслужанага настаўніка БССР.

Вольга Спірыдонаўна сваёй упартай працай прапагандавала сярод настаўнікаў раёна і вобласці даступнасць новых праграм для навучэнцаў. Наведваць урокі Вольгі Спірыдонаўны было вялікай радасцю: спакойны тон педагога, у дэталях прадуманы план, ясна пастаўленая мэта, разнастайны дыдактычны матэрыял, шырокая індывідуальная праца, якая спалучаецца з творчай працай дзяцей.

Працоўны шлях выбітны педагог скончыла ў 1990 годзе, будучы на пенсіі яна працягвала вучыць дзяцей, дзяліцца сваім вялізным вопытам з маладым пакаленнем настаўнікаў. У 1988 годзе ёй было прысвоена званне персанальнага пенсіянера, а ў 1995 годзе ўстаноўлена пенсія за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь.

На фота: Вікторыя Кандраценка праводзіць гутарку, прэзентуе выставу з асабістага фонду заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь Банадысевай Вольгі Спірыдонаўны для навучэнцаў 5-га «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Крычава».