Часопіс «Архівы і справаводства» выйшаў у новым фармаце

Выйшаў у свет № 1 (151) галіновага часопіса «Архівы і справаводства».

Гэты нумар адрозніваецца ад 150-ці папярэдніх: выданне кардынальна абнавілася, павялічаны яго фармат (170 х 240 мм), часопіс стаў цалкам каляровым (акрамя чорна-белых архіўных фатаграфій), зменены дызайн як вокладкі так і тэксту, у дадатак да традыцыйных, уведзены. новыя рубрыкі («80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «Генацыд» і інш.).

Адмысловая ўвага нададзена рубрыцы «Навіны галіны»: зменена структура падачы паведамленняў, павялічаны памер ілюстрацый. Таксама палепшана якасць паперы вокладкі і тэкста.

Асноўная тэматыка выдання не змянілася – практычнае справаводства, архіўнае захоўванне дакументаў, электронны дакументаабарот, дакументацыйнае забеспячэнне кіравання. Як і раней, часопіс асвятляе пытанні архівазнаўства, археаграфіі, гістарыяграфіі, гісторыі справаводства, дзейнасці айчынных і замежных архіўных устаноў.

Са зместам нумара можна азнаёміцца ў раздзеле «Журнал «Архівы і справаводства» сайта «Архівы Беларусі». Там жа, у рубрыцы «Падпіска», размешчана інфармацыя аб умовах падпіскі (№№ 2 і 3) на афіцыйнае выданне Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.