Лекцыя і кіналекторый для навучэнцаў Пінскага дзяржаўнага каледжа будаўнікоў
07.05.2025 на базе ўстановы адукацыі «Пінскі дзяржаўны каледж будаўнікоў» была праведзена лекцыя ў рамках акцыі «Архівы-школе», прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Перад навучэнцамі выступіла архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Качаргіна Наталля Анатольеўна.
У межах мерапрыемства адбылася дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі». Сюжэт фільма раскрывае мужнасць і гераізм салдат, а таксама трагедыю мірнага насельніцтва.
Акрамя таго, супрацоўнікамі архіва была падрыхтавана банерная выстава архіўных дакументаў «80 гадоў Перамогі», а таксама сумесная з каледжам будаўнікоў выстава кніжных выданняў і фатаграфій на ваенную тэтатыку.
Мерапрыемства было накіравана на патрыятычнае выхаванне маладога пакалення, азнаямленненавучэнцаў з гістарычнымідакументамі і архіўныміматэрыяламі. Навучэнцы і госці сустрэчы праявілі жывую цікавасць, задавалі пытанні і дзяліліся сваімі ўражаннямі аб прадстаўленых матэрыялах.
![]() |
1. Архівіст Качаргіна Наталля праводзіць кіналекторый |
![]() |
2. Студэнты каледжа слухаюць даклад |
![]() |
3. Падчас правядзення лекцыі |
![]() |
4. Падча спрагляду фільма |
![]() |
5. Дэманстрацыя фільма |
![]() |
6. Банэрная выстава, падрыхтаваная супрацоўнікамі архіва |
![]() |
7. Сумесная выстава кніжных выданняў |