Рэспубліканская акцыя «Архівы – Школе» працягвае дзейнічаць і падчас школьных канікул

Для трох груп навучэнцаў 7–9-х класаў сярэдняй школы №31 г.Віцебска ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці 26 і 27 сакавіка праведзены мерапрыемствы, прымеркаваныя да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Наведаўшы архіў, дзеці даведаліся, дзе захоўваюцца дакументы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, азнаёміліся з дакументальнымі публікацыямі беларускіх архівістаў па дадзенай тэматыцы, а таксама паглядзелі віртуальныя выставачныя праекты аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на Віцебшчыне.

На фота: Падчас правядзення мерапрыемства.