Візіт школьнікаў у Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне

22 студзеня 2024 г.у Год якасці і ў рамках акцыі «Архівы – школе» Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне наведалі навучэнцы 9-11 класаў Пескаўскай сярэдняй школы Кобрынскага раёна.

У ходзе правядзення агляднай экскурсіі па архіве дзеці даведаліся пра гісторыю стварэння архіва, асноўныя напрамкі яго дзейнасці, фонды, якія захоўваюцца ў архіве; спецыфіку працы з архіўнымі дакументамі і захоўвання дакументаў. Пабывалі ў архівасховішчы.

У чытальнай зале архіва школьнікам была прадэманстравана віртуальная выстава «Кобрын – маленькі Парыж».

У завяршэнні сустрэчы спецыялісты расказалі аб інтэрнэт-рэсурсах, з дапамогай якіх можна ажыццяўляць пошук інфармацыі аб архівах, а таксама атрымаць звесткі аб відах дакументаў, якія захоўваюцца ў іх. Адказалі на пытанні, у якіх вышэйшых і сярэдніх навучальных установах сёння падрыхтоўваюць спецыялістаў архіўнай галіны.

 

1. Навучэнцы Пяскоўскай сярэдняй школы Кобрынскага раёна падчас агляднай экскурсіі па архіве
2. Вучні ў чытальнай зале за праглядам віртуальнай выстаўкі
3. Школьнікі падчас наведвання архівасховішча