Правядзенне супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку» паказа дакументальнага фільма «Крэпасць-герой» у ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Слуцка»

19 мая 2026 года супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку» для навучэнцаў 4 класа ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Слуцка» быў праведзены ўрок «Гісторыя ў дакументах» з праглядам дакументальнага фільма «Крэпасць-герой», падрыхтаванага да 85-й гадавіны абароны Брэсцкай крэпасці Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Перад пачаткам паказу архівіст аддзелам выкарыстання і публікацыі дакументаў К.С.Анішчанка распавяла навучэнцам аб першых днях Вялікай Айчыннай вайны і гераічнай стойкасці савецкіх салдат, якія абаранялі Брэсцкую крэпасць.

На фота: Падчас правядзення мерапрыемства.