Урок памяці ў архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці напярэдадні Дня вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

25 лістапада 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшоў урок памяці, прысвечаны Дню вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навучэнцам установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж бытавога абслугоўвання» нагадалі пра гісторыю вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Студэнты вывучылі асабістыя справы ўдзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння, успаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў абароне Гомеля, а таксама асабістыя справы Герояў Савецкага Саюза.

У рамках сустрэчы архівістамі быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мерапрыемства завяршылася прэзентацыяй выставы архіўных дакументаў «Сведкі гісторыі», прысвечанай вызваленню горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і агляднай экскурсіяй па архівасховішчы.

На фота: Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж бытавога абслугоўвання» падчас мерапрыемства