Мерапрыемствы ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь да 125-годдзя з дня нараджэння В.З.Каржа

10 студзеня 2024 г. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбыўся занятак з работнікамі цэнтральнага апарату. Тэмай занятку стала 125-годдзе з дня нараджэння савецкага ваеннага, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, Героя Савецкага Саюза В.З.Каржа.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь М.М. Скамарошчанка. Ён адзначыў важнасць вывучэння гісторыі і біяграфій такіх людзей, як В.З.Корж, якія з’яўляюцца сімваламі барацьбы за незалежнасць і росквіт нашай дзяржавы.

Загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ), к.г.н. С.В.Кулінок выступіў з лекцыяй пра В.З.Каржа. Ён расказаў аб баявой дзейнасці легендарнага партызана на тэрыторыі Заходняй Беларусі, Іспаніі і на акупіраванай тэрыторыі БССР. Лектар прывёў шматлікія ўспаміны як самаго В.З. Каржа, так і яго таварышаў па службе. С.В.Кулінок таксама расказаў аб пасвяваеннай біяграфіі юбіляра.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства была прадэманстравана падрыхтаваная Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў кінахроніка, прысвечаная В.З. Каржу.

Таксама работнікі цэнтральнага апарату міністэрства азнаёміліся з дакументальнай выставай да 125-годдзя В.З.Каржа. На ёй былі прадстаўлены дакументы і матэрыялы як з асабістага фонда юбіляра, так і з партызанскіх фондаў НАРБ. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш расказала аб складзе дакументаў, прадстаўленых на выставе, і адказала на пытанні прысутных.

 

Прывітальнае слова М.М. Скамарошчанка
Выступленне С.В.Кулінка
Удзельнікі мерапрыемства
Пад час прагляду кінахронікі
И.У.Дарагуш прадстаўляе выставу да 125-годдзя В.З. Каржа
Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь знаёмяцца з выставай дакументаў