Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў выставачны праект «Дачкі Айчыны: подзвіг у імя жыцця»

7 мая 2026 года ў Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з заслужанымі работнікамі архіўнай галіны. У межах гэтага мерапрыемства Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў выставачны праект «Дачкі Айчыны: подзвіг дзеля жыцця».

Жанчыне не месца на вайне. Але ў гісторыі нашай краіны ёсць перыяд, калі жанчыны нароўні з мужчынамі ўступалі ў бой за Радзіму і цаной свайго жыцця яе абаранялі. Сімвалічна, што адным з самых распаўсюджаных плакатаў ваеннага часу стаў плакат – «Радзіма-Маці кліча». Дзясяткі тысяч беларусак – маці і жонкі сталі ў адну шарэнгу з мужчынамі і нароўні з імі змагаліся з нямецкімі захопнікамі. Гераічныя падпольшчыцы, мужныя партызанкі, адважныя жанчыны-воіны Чырвонай Арміі, доблесныя працаўніцы тылу ваявалі і працавалі на Вялікую Перамогу. Герой Савецкага Саюза, падпольшчыца Вера Харужая, Аляксандра Сцяпанава – першая з беларускіх партызанак, узнагароджаная медалём «Партызану Айчыннай вайны», Ганна Маслоўская, Марыя Осіпава, Алена Мазанік і тысячы іншых жанчын-беларусак усе разам і кожная асобна набліжалі Перамогу. Жанчыны асвойвалі самыя розныя ваенныя прафесіі: медсёстры, лётчыцы, сапёры, разведчыцы, снайперы. Безумоўна, Перамогу заваявалі нашы воіны, нашы доблесныя мужчыны, але нельга адмаўляць жаночы ўклад у гэтае вялікае дасягненне народа. На перадавой, у «партызанцы» і ў тыле, радисткі і медсёстры, маці і зусім юныя дзяўчаты – кожная ўклала ў Перамогу тое, што было ёй пад сілу.

На выставе Нацыянальны архіў Рэспублiкi Беларусь прадставіў баявыя лісткі і маляўніча аформленыя рукапісныя часопісы партызанскіх фарміраванняў, загады аб узнагароджанні і заахвочванні выдатных жанчын-партызанак, узнагародныя і асабістыя лісты жанчын-партызанак, асабістыя справы жанчын – Герояў Савецкага Саюза, малюнкі партызанскіх мастакоў, на якіх адлюстраваны жанчыны ў партызанскіх атрадах ў рэдкія хвіліны адпачынку.

Дзіўныя лёсы, вельмі розныя, непадобныя. Адно аб`ядноўвае гэтых жанчын – бязмежная любоў да сваёй Радзімы і служэнне ёй…

Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублiкi Беларусі М.А.Старасценка пазнаёміла з выставай удзельнікаў мерапрыемства.

 

1. Афіша выставы
2. Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка знаёміць з архіўнымі дакументамі ўдзельнікаў мерапрыемства
3. Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка знаёміць з архіўнымі дакументамі ўдзельнікаў мерапрыемства
4. Архіўныя дакументы на выставе
5. Архіўныя дакументы на выставе