Кіналекторый у кінатэатры «Космас»

25 красавіка 2024 г.у кінатэатры «Космас» у г.Магілёве ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» адбыўся кіналекторый для студэнтаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій». У ходзе яго быў паказаны дакументальны фільм «Біяграфія маёй краіны. Мінск», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск).

Перад пачаткам сеанса перад гледачамі выступіў вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў. Ён расказаў аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», які ажыццяўляецца ў выкананне Плана падрыхтоўкі і правядзення святочных мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 года №316. Агучыў звесткі аб людскіх стратах у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб матэрыяльным уроне, прычыненым Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі за гады акупацыі, а таксама былі прадстаўлены дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» па тэме «Вызваленне і аднаўленне горада Магілёва 1944-1950 гг»..

На заканчэнне выступлення Аляксандр Петухоў адказаў на пытанні аўдыторыі, а таксама праінфармаваў прысутных аб наступных запланаваных кіналекторыях у кінатэатрах г.Магілёва з красавіка па чэрвень 2024 года, якія будуць рэалізаваны ў ходзе праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі».