«Архівы – школе»: удзел установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў кінагадзіне «Памяць аб смелых сэрцах»
7 лютага 2025 года прадстаўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прынялі ўдзел у кінагадзіне «Памяць аб смелых сэрцах», прымеркаванай да дня юнага героя-антыфашыста. Мерапрыемства, якое прайшло ў кінатэатры «Космас» г.Магілёва, сабрала навучэнцаў 7-х-9-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №20», ДУА «Сярэдняя школа №34», ДУА «Сярэдняя школа №40» горада Магілёва.
У фае кінатэатра з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», прысвечанай гісторыі Магілёва перыяду Вялікай Айчыннай вайны, школьнікаў азнаёміла намеснік дырэктара-галоўны захавальнік фондаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Людміла Цалабанава.
Падчас мерапрыемства быў паказаны мастацкі фільм «Вянок санетаў». Кіно расказвае пра тое, як у самым канцы вайны двое хлопцаў збягаюць з вучылішча і прабіраюцца на фронт. У вакзальнай штурханіне ўцекачы губляюць адзін аднаго – і неўзабаве аднаму з іх трэба будзе прыняць свой першы бой.
Перад сеансам адбылося выступленне вядучага архівіста аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксея Швырова. Ён прадставіў прысутным школьнікам і педагогам прэзентацыю «Гісторыя партызанскага руху ў дакументах фондаў асабістага паходжання», расказаў аб фондаўтваральніках-удзельніках партызанскага руху і найбольш цікавых дакументах з іх асабістых фондаў.
Мерапрыемства, адрасаванае навучэнцам магілёўскіх школ, садзейнічала атрыманню імі новых ведаў па гісторыі роднага горада праз архіўныя дакументы і фатаграфіі.
![]() |
1. Намеснік дырэктара-галоўны захавальнік фондаў Людміла Цалабанава знаёміць школьнікаў з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся». |
![]() |
![]() |
2-3. Выступленне вядучага архівіста Аляксея Швырова з прэзентацыяй «Гісторыя партызанскага руху ў дакументах фондаў асабістага паходжання». |
![]() |
4. Школьнікі знаёмяцца з архіўнымі дакументамі і фатаграфіямі, размешчанымі на банэрнай выставе. |
![]() |
5. Памятнае фота супрацоўнікаў архіва і навучэнцаў магілёўскіх школ. |