«Юны архівіст»: урок у сярэдняй школе №7 г.Рэчыцы, прысвечаны 9 Мая

8 мая 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» для навучэнцаў дзевятых класаў сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы быў праведзены ўрок напярэдадні 79-й гадавіны Перамогі СССР над нацысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.

На ўроку рабяты былі праінфарміраваны аб складзе фондаў ветэранаў вайны, якія з’яўляюцца асноўнай часткай фондаў асабістага паходжання Рэчыцкага дзяржархіва. Затым яны праслухалі расказ «Яму пакаралася неба» пра самага знакамітага ветэрана-фондаўтваральніка архіва – Героя Савецкага Саюза ваеннага лётчыка Дзмітрыя Валенціка – і азнаёміліся з яго дакументамі, сярод якіх – аўтабіяграфія, пасведчанне ваеннага лётчыка, пасведчанні да медалёў, фатаграфіі і інш.

Завяршаючы ўрок, архівісты падзякавалі дзевяцікласнікам за ўвагу і ўдзел у занятках «Юнага архівіста» і далі некалькі каштоўных рэкамендацый па падрыхтоўцы да гэтай ганаровай прафесіі.

 

1. Супрацоўнік ЗДА ў г.Рэчыцы С.А. Жарносенка расказвае дзевяцікласнікам аб Герое Савецкага Союза Д.Д.Валенціку
2. Навучэнцы 9-х класаў на ўроку «Яму пакаралася неба», прысвечанам Герою Савецкага Союза Д.Д.Валенціку
3-6. Навучэнцы 9-х класаў знаёмяцца з дакументамі з фонду Героя Савецкага Союза Д.Д.Валенціка
7. Супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка і Г.С.Жандарава і дзевяцікласнікі сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы
8. Супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка і Г.С.Жандарава ў час уроку ў сярэдняй школе №7 г.Рэчыцы