Аб правядзенні ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемства ў рамках «Архівы-школы»
14 красавіка 2025 г.на базе філіяла гарадской бібліятэкі № 15 г.Гомеля старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанка правяла ўрок, прысвечаны 39 гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. На ўроку абмяркоўвалася тэма дзяржаўных ахоўных мерапрыемстваў па ліквідацыі наступстваў аварыі.
Мая Вашчанка распавяла навучэнцам 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 15 г.Гомеля» аб Дзяржаўнай праграме па ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі на перыяд 2020-2025 гады. Дзяржаўная праграма змяшчае комплекс прыродаахоўных мерапрыемстваў, накіраваных на кантроль і паляпшэнне радыяцыйнага фону. Праграмай прадугледжана прадастаўленне льгот людзям, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, санітарна-курортнае лячэнне і дыягнаставанне дзяцей, якія пражываюць на забруджаных тэрыторыях, рэканструкцыю дзіцячых радыяцыйна-аздараўленчых цэнтраў і г.д.
Навучэнцам быў прадэманстраваны дакументальны фільм Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў «Перамагаючы чорную быль» і «Трэць стагоддзя без чалавека» пра Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Дакументальныя фільмы пазнаёмілі дзяцей з падзеямі 26 красавіка 1986 года на ядзерным рэактары ў Чарнобылі і відамі жывёл,якія насяляюць зону радыяктыўнага забруджвання, пакінутай чалавекам.
![]() |
1. Навучэнцы 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 15 г.Гомеля» на ўроку, прысвечаным катастрофе на Чарнобыльскай АЭС |
![]() |
2. Прагляд дакументальнага фільма пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС |
![]() |
3. Удзельнікі мерапрыемства |