У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» быў прадэманстраваны поўнаметражны дакументальны фільм «Вызваленне»

3 мая 2024 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, для навучэнцаў УА «Мазырскі дзяржаўны медыцынскі каледж» у колькасці 56 чалавек супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» быў прадэманстраваны поўнаметражны дакумент фільм «Вызваленне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

Перад праглядам фільма архівіст Юлія Міхайлаўна Супоненка расказала хлопцам пра наступальную аперацыю «Баграціён», баявыя дзеянні Чырвонай Арміі, партызан, якія ўдзельнічалі ў вызваленні нашай краіны, пра гераізм аператараў франтавых кінагруп, працаўніках тылу, якія цаной свайго жыцця адваявалі нам свабоднай і незалежнай Беларусі.