Прадстаўнікі ГА «Беларускі фонд міру» наведалі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь

16 студзеня 2024 г.у Нацыянальным архіве адбылася сустрэча працоўнага калектыву архіва з прадстаўнікамі грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» на чале са старшынёй праўлення фонду – Місько Максімам Уладзіміравічам.

Выступаючы перад калектывам архіва, М.У.Місько распавёў аб дзейнасці Беларускага фонду міру, аб мабілізацыі сродкаў і намаганняў грамадскасці для рэалізацыі праграм, накіраваных на міратворчую, дабрачынную і іншую гуманітарную дзейнасць. Максім Уладзіміравіч адзначыў, што асноўнымі мэтамі дзейнасці Беларускага фонду міру з’яўляюцца ўмацаванне міру, дружбы, узаемаразумення і згоды паміж людзьмі і народамі, прапаганда і ўвасабленне ў жыццё ідэй міласэрнасці і гуманізму. Ён таксама адзначыў вялікую работу па ўвекавечанні памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, аказанні дапамогі ветэранам, вязням, інвалідам. Місько М.У. расказаў аб дзейнасці Беларускага фонду міру па стварэнні і развіцці праекта пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Сетка Школ свету ў Рэспубліцы Беларусь», мэтай якога з’яўляецца садзейнічанне выхаванню дзяцей і моладзі на прынцыпах міру, дружбы, узаемаразумення і згоды, паважлівага стаўлення да нацыянальных традыцый і рэлігійных асаблівасцей іншых народаў, якія пражываюць у нашай краіне, прапаганда нацыянальнай ідэалогіі, агульначалавечых, сямейных, духоўных, маральных і патрыятычных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця, аказанне падтрымкі дзяржаве ў вырашэнні сацыяльных задач.

У завяршэнні сустрэчы старшыня праўлення Беларускага фонду міру Місько Максім Уладзіміравіч уручыў дырэктару Нацыянальнага архіва Дземянюку Андрэю Канстанцінавічу медаль і пасведчанне «Заслужаны Міратворац» за вялікую працу калектыву архіва па захаванні гісторыка-дакументальнай спадчыны нашай краіны, папулярызацыю архіўных дакументаў у выставачнай і публікацыйнай дзейнасці.

Дырэктар архіва Дземянюк А.К. прэзентаваў зборнік архіўных дакументаў «Архівы. Нічога, акрамя праўды» Місько М.У.

Падчас візіту бакі таксама абмеркавалі праекты магчымага ўзаемасупрацоўніцтва.