«Гісторыя Вялікай Перамогі» на вялікім экране: маладзечанскія архівісты прынялі ўдзел у кінаклекторыі да Дня памяці

У кінатэатры «Радзіма» адбыўся кінаклекторый, арганізаваны для дзяцей з дзённых выхаваўча-аздараўленчых лагераў працы і адпачынку ўстаноў адукацыі Маладзечанскага раёна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі занальнага дзяржаўнага архіва, падкрэсліўшы значнасць гістарычнай памяці ў выхаванні моладзі.

Перад паказам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» з анатацыяй да яго выступіла архівіст Марыя Мечкоўская. Яна ў даступнай і кранальнай форме расказала аб ключавых этапах Вялікай Айчыннай вайны і важнасці захавання гістарычнай праўды.

Напярэдаднi памятнай даты – 22 чэрвеня, дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, архівіст Вольга Беразоўская правяла кароткі экскурс у гісторыю, прадставіўшы ролапную выставу, прысвечаную генацыду беларускага народа ў гады нацысцкай акупацыі. У сваёй прэзентацыі яна закранула трагічныя старонкі мінулага, падкрэсліўшы важнасць захавання памяці аб ахвярах і недапушчэння падобных падзей у будучыні.

Мерапрыемства стала не толькі пазнавальным, але і эмацыйна значным: дзецi атрымалі магчымасць глыбей усвядоміць маштаб трагедыі і гераізм свайго народа.

 

1-5. Падчас прэзентацыі ралапнай выстаўкі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
6. Выступленне дырэктара кінатэатра «Радзіма» Дрозд Т.А.
7. Архівіст Мячкоўская М.І. з анатацыяй да фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»
8-10. Падчас прагляду фільма