Урок мужнасці ў занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне

13 лютага 2025 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне наведалі вучні 9 класаў сярэдняй школы №4 г.Кобрына.

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў спецыялісты архіва правялі для вучняў урок мужнасці «Памяці воінаў…».

Дзецям былі прадэманстраваны архіўныя дакументы воінаў-інтэрнацыяналістаў А.У.Мелінчука і М.К.Астаф’ева, якія ўваходзяць у калекцыю дакументаў асабістага паходжання. Вялікую цікавасць у школьнікаў выклікалі ўспаміны ветэранаў аб службе ў Афганістане, іх ордэнскія кніжкі і пасведчанні да медалёў.

У завяршэнні сустрэчы была праведзена аглядная экскурсія па архіве, якая ўключала ў сябе кароткі экскурс у гісторыю стварэння архіва, інфармацыю аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы, наведванне архівасховішча.

 

1. Правядзенне ўрока мужнасці
2. Дзеці падчас урока
3. Вучні 9 класа сярэдняй школы №4 г.Кобрына ў працэсе вывучэння дакументаў воінаў-інтэрнацыяналістаў
4. Школьнікі падчас экскурсіі