Аб правядзенні экскурсіі для студэнтаў 2 курса гісторыка-філалагічнага факультэта «Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.А.Куляшова»

У год якасці і ў рамках акцыі «Архівы-школе» 6 сакавіка 2024 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі студэнты 2 курса гісторыка-філалагічнага факультэта «Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова».

Загадчык аддзела Таццяна Шэўчык і вядучы архівіст Святлана Брузгіна расказалі студэнтам пра гісторыю стварэння архіва, асноўных напрамках дзейнасці архіва, асноўнай рабоце аддзела выкарыстання.

Таксама архівісты азнаёмілі студэнтаў з прадстаўленымі выставамі: «Партызанскі рух», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «80-годдзе вызвалення горада Магілёва», «Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».

Студэнтам былі прадэманстраваны дакументальныя фільмы: «Генацыд. Без права на жыццё», «Гэты дзень мы набліжалі як маглі. Адкрыты кінаархіў» падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, «Дзень Канстытуцыі».

Для студэнтаў была праведзена віктарына на тэму: «Вялікая Айчынная вайна».

Загадчык аддзела Святлана Барцулёва расказала аб фондах архіва і спецыфіцы работы з імі, аб умовах захоўвання дакументаў, абсталяванні архівасховішчаў.

У завяршэнні экскурсіі госці азнаёміліся з музейнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва.