У архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшло мерапрыемства, прысвечанае 40-й гадавіне трагедыі на Чарнобыльскай АЭС

15 красавіка 2026 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшло памятнае мерапрыемства, прысвечанае 40-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі».

Архівісты нагадалі навучэнцам аб самай буйной у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофе мінулага стагоддзя, аб яе абставінах, маштабах і ўплыве на лёсы мільёнаў людзей. Асаблівая ўвага была ўдзелена подзвігу ліквідатараў, без якіх наступствы аварыі маглі б быць значна больш цяжкімі для людзей і прыроды.

У ходзе мерапрыемства дзецям былі прадэманстраваны кадры з відэафільмаў, а таксама ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве, якія дазволілі ўдзельнікам наглядна азнаёміцца з маштабам трагедыі і ўсвядоміць яе важнасць у гістарычным і экалагічным кантэксце.

Заключнай часткай мерапрыемства стала аглядная экскурсія па архіве, падчас якой хлопцы азнаёміліся з выставай архіўных дакументаў і фатаграфій «Сляды Чарнобыля: архіўныя сведчанні» на якой прадстаўлены архіўныя фатаграфіі і дакументы, якія дазваляюць наглядна ацаніць маштабы трагедыі.

На фота: УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас мерапрыемства