Знаёмства з архівам у рамках акцыі «Архівы-Школе»

У рамках акцыі «Архівы-Школе» Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку наведалі навучэнцы 3 класа сярэдняй школы №3 г.Навагрудка імя В.Г.Гаховіч, для якіх сустрэча з архіўнай установай адбылася ўпершыню.

Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй, дзейнасцю дзяржархіва, складам дакументаў, якія захоўваюцца, і іх храналагічнымі рамкамі, прафесіяй архівіста. У чытальнай зале навучэнцам прадэманстраваны найбольш раннія архіўныя дакументы па гісторыі г.Навагрудка, старыя падшыўкі газет, што дазволіла на свае вочы ўбачыць багатую дакументальную спадчыну рэгіёну і задумацца аб важнасці яе захавання. Увазе дзяцей прадстаўлены відэаролікі «Мінск – горад-герой», «Першыя вёрсты вайны», «Дзяцінства пад абаронай», падрыхтаваныя Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

З вялікай цікавасцю прайшла экскурсія па дзяржархіве з наведваннем працоўных кабінетаў архівістаў, бібліятэкі, кабінета навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў і, вядома, архівасховішча.

 

1. Пісарук Н.А., загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў, расказвае навучэнцам аб складзе дакументаў, якія захоўваюцца, і іх храналагічных рамках.
2. Школьнікі знаёмяцца з архіўнымі дакументамі.
3. Падчас прагляду відэароліка «Першыя вёрсты вайны».