Правядзенне ўрока для вучняў 8 класа ў рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

13 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 8 класа ДУА «Сярэдняя школа №2 імя В.Ю.Саяпіна г.Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Трагедыя мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Супрацоўнікі архіва расказалі навучэнцам пра генацыд насельніцтва Гродзеншчыны ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі. Школьнікам былі прадэманстраваны дакументальныя матэрыялы, якія ілюструюць злачынную дзейнасць акупацыйных уладаў: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, працоўныя пасведчанні грамадзян, адпраўленых на працу ў Германію, пасведчанні вязняў гета, а таксама дакументы Гродзенскай абласной камісій па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і нанесенай імі шкоды.

Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчы, падчас якой навучэнцам расказалі пра ўмовы і асаблівасці захоўвання дакументаў у архіве.