Аб удзеле намесніка дырэктара НАРБ у рэспубліканскім семінары

16 мая 2024 г.адбыўся рэспубліканскі семінар «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: гісторыка-прававая ацэнка», арганізаваны Генеральнай пракуратурай, Навукова-практычным цэнтрам ведамства і Цэнтральным камітэтам ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь А.И.Швед і Першы сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» А.С.Лук’янаў.

Затым адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка падпольшчыкам у Аляксандраўскім скверы. У рабоце семінара прынялі ўдзел актывiсты 32 абласныя і раённыя арганізацыі ГА «БРСМ».

У навуковай частцы форуму прыняў удзел намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок. Ён прадставіў даклад «Карныя аперацыі нацыстаў на беларуска-расійскім памежжы».

 

1. Удзельнікі рэспубліканскага семінара каля Рэспубліканскага Дома Моладзі
2. Ускладанне кветак да помніка падпольшчыкам у Аляксандраўскім скверы
3. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок
4. Удзельнікі рэспубліканскага семінара