Аб наведванні вучнямі 9-га класа гімназіі №1 г.Брэста Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці
29 студзеня 2025 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 9-га класа ДУА «Гімназія №1 г.Брэста імя Абаронцаў Брэсцкай крэпасці».
Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў расказалі дзецям аб асноўных напрамках дзейнасці архіваў Рэспублікі Беларусь, аб тым, як ствараўся дзяржархіў Брэсцкай вобласці і якія дакументы ён захоўвае. Больш падрабязна гімназістам расказалі пра дакументы перыяду Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ў архіве. Падчас лекцыі вучням прадэманстравалі фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», прадстаўлены Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Далей вучням была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
![]() |
1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава расказвае вучням аб дакументах архіва |
![]() |
2. Падчас лекцыі |
![]() |
3. Школьнікі падчас экскурсіі па архівасховішчы |
![]() |
4. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў |