БДАМЛМ на арганізацыйным сходзе студэнцкага клуба «Сябры архіваў»
29 красавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Макаранка Алена Аляксандраўна выступіла на арганізацыйным сходзе студэнцкага клуба «Сябры архіваў» на гістарычным факультэце БДУ.
На ім былі выбраны кіраўнікі клуба, абмеркаваны асноўныя мэты і задачы клуба, а таксама намечаны планы на будучыню. Удзельнікі абмеркавалі магчымыя праекты па вывучэнні гістарычных архіваў, правядзенні экскурсій і лекцый, а таксама арганізацыі выстаў і канферэнцый. Усе пагадзіліся, што мэта клуба – папулярызацыя архіваў як важнай крыніцы гістарычнай інфармацыі, падтрымка студэнцкай цікавасці да гісторыі і пашырэнне інфармацыйнага поля аб значнасці архіваў і архіўнай справы Беларусі.
Студэнты на сустрэчы выказалі падзяку кіраўніцтву гістарычнага факультэта БДУ і дырэктару Дэпартамента па архівах і справаводстве Алегу Леанідавічу Воінаву за падтрымку праекта і дадзеную ім магчымасць удзельнічаць у такім значным праекце, які дапаможа ім пашырыць веды і вопыт у галіне гісторыі і архівазнаўства. Рабяты спадзяюцца на супрацоўніцтва і плённае ўзаемадзеянне з кіраўніцтвам гістарычнага факультэта і Дэпартамента па архівах і справаводстве ў будучыні.
![]() |
1. Студэнцкі клуб «Сябры архіваў» на гістарычным факультэце БДУ |
![]() |
2. Выступленне дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Макаранка Алены Аляксандраўны |
![]() |
3. Абмеркаванне мэтаў і задач клуба «Сябры архіваў» |
![]() |
4. Студэнты гістарычнага факультэта БДУ на сходзе студэнцкага клуба «Сябры архіваў» |