12 красавіка калектыў Беларускага цэнтра цыфравізацыі архіўнай дзейнасці прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку

У Год добраўпарадкавання (першы год Пяцігодкі якасці) працоўны калектыў Беларускага цэнтра цыфравізацыі архіўнай дзейнасці прыняў актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні навакольнага асяроддзя, пачаўшы з генеральнай уборкі сваіх працоўных кабінетаў і месцаў агульнага карыстання – канферэнц-залы і памяшканні для прыёму ежы. Былі вымытыя ўсе вокны, працёрты пыл на шафах і стэлажах, працоўных сталах, кампутарах і перыферыйным абсталяванні. Маніторам кампутараў была вернутая першапачатковая яркасць з дапамогай спецыяльных вільготных сурвэтак.

А пачаўся суботнік з пазапланавага інструктажу па тэхніцы бяспекі, у тым ліку інструкцыі па бяспечным правядзенні запланаваных работ. Правёў інструктаж намеснік дырэктара Цэнтра А.А.Паплёўка.

На працягу ўсяго часу суботніка напружана працавала група, якая адказвае за размяшчэнне на галіновым сайце інфармацыі аб ходзе суботніка ва ўсіх архіўных установах краіны.

 

1. Правядзенне інструктажу па ТБ
2. Правядзенне інструктажу па ТБ
3. Правядзенне інструктажу па ТБ
4. Правядзенне інструктажу па ТБ
5. Уборка працоўных месцаў і памяшканняў
6. Уборка працоўных месцаў і памяшканняў
7. Уборка працоўных месцаў і памяшканняў
8. Уборка працоўных месцаў і памяшканняў