Аб мерапрыемстве для таленавітай моладзі Брэстчыны
4 снежня 2025 года Брэсцкая вобласць адзначыла 86-ю гадавіну з дня стварэння.
У гэты дзень у Брэсцкім аблвыканкаме адбыўся шэраг мерапрыемстваў: адкрыццё музея зуброў з удзелам Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, прэзентацыя кніжнай выстаўкі «Брэнды Брэстчыны. Пад знакам якасці», падрыхтаванай Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М.Горкага.
Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці таксама прыняў удзел у мерапрыемствах, правёўшы прэзентацыю арганізаванай годам раней у будынку Брэсцкага аблвыканкама стацыянарнай дакументальнай выставачнай экспазіцыі для адоранай моладзі Брэсцкага рэгіёну: прадстаўнікоў Маладзёжнага парламента пры Брэсцкім гарадскім Савеце дэпутатаў, навучэнцаў Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава, брэсцкіх каледжаў – пераможцаў конкурсаў і алімпіяд, студэнцкіх атрадаў БРСМ Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, удзельнікаў ваенна-патрыятычнага клуба «Сокал».
Дырэктар архіва Ганна Карапузава і вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Вераніка Крышчанка азнаёмілі гасцей з архіўнымі дакументамі, якія адлюстроўваюць гісторыю Брэстчыны, яе сацыяльна-эканамічнае развіццё, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя змены, статыстыку насельніцтва рэгіёна ў розныя гады і інш.
![]() |
| 1. Студэнцкія атрады БРСМ у час наведвання экспазіцыі |
![]() |
| 2. Прадстаўнікі Маладзёжнага парламента пры Брэсцкім гарадскім Савеце дэпутатаў знаёмяцца з выстаўкай |
![]() |
| 3. Дырэктар архіва Ганна Карапузава знаёміць гасцей з выставачнай экспазіцыяй |
![]() |
| 4. Вядучы архівіст Вераніка Крышчанка дэманструе дакументы ўдзельнікам ваенна-патрыятычнага клуба «Сокал» |
![]() |
![]() |
| 5-6. Вучні Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава, брэсцкіх каледжаў знаёмяцца з выстаўкай |





