29 красавіка 2026 года супрацоўнікамі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Пінску была праведзена лекцыя на тэму: «Аварыя на Чарнобыльскай АЭС» у рамках акцыі «Юны архівіст» для навучэнцаў 7 «В» класа сярэдняй школы №1 г.Пінска
Архівісты расказалі школьнікам аб маштабах тэхнагеннай катастрофы, гераічных намаганнях ліквідатараў і наступствах аварыі для Беларусі. Дзеці азнаёміліся з дакументамі выставы, прысвечанай 40-й гадавіне з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
У канцы сустрэчы навучэнцам быў прадэманстраваны дакументальны відэаролік «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
| 1. Правядзенне лекцыі |
![]() |
| 2. Азнаямленне з дакументамі |
![]() |
| 3. Паказ відэароліка «Чарнобыль: хронікі трагедыі» для навучэнцаў |


