Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна экскурсіі і лекцыі для вучняў пачатковых класаў прышкольнага лагера ДУА «СШ №28 г.Гродна»

17 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна былі праведзены лекцыя і аглядная экскурсія для вучняў пачатковых класаў прышкольнага лагера ДУА «СШ №28 г.Гродна». У ходзе мерапрыемства навучэнцы атрымалі дэталёвае ўяўленне аб дзейнасці архіўнай установы, азнаёміліся з цікавымі гістарычнымі дакументамі і пагрузіліся ў вывучэнне тэхнікі пісьма пер’ем. У завяршэнне дзеці наведалі выставачную залу і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў, дзе пазнаёміліся з метадамі рэстаўрацыі архіўных дакументаў, што дазволіла ім лепш зразумець працэсы захавання гістарычнай і культурнай каштоўнасці дакументаў.

 

1. Вучні падчас лекцыі.
2. Наведвальнікі ў выставачнай зале.