У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшла лекцыя напярэдадні адзінага дня галасавання

9 лютага 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» для навучэнцаў філіяла МДЛУ «Лінгвагуманітарны каледж», якія праходзяць практыку на базе дзяржархіва, была праведзена лекцыя «З гісторыі выбарчай сістэмы ў БССР». Рабятам расказалі аб этапах фарміравання выбарчай сістэмы нашай краіны, арганізацыі выбараў у БССР і іх асаблівасцях. Таксама навучэнцы азнаёміліся з выставай дакументаў, якія адлюстроўваюць станаўленне выбарчай сістэмы.