Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
21.10.2025 установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі студэнты групы 66-ППА Лідскага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім. Я. Купалы». Для навучэнцаў быў праведзены ўрок на тэму «Уводзіны ў архіўную справу», арганізаваны аглядныя экскурсіі па архіве з наведваннем выстаў.
Навучэнцы каледжа даведаліся якім чынам дакументы паступаюць у архіў на захоўванне, як забяспечваецца хуткі пошук інфармацыі сярод вялікага масіва дакументаў і фондаў архіва, іх захаванасць і выкарыстанне.
У рамках праекта «Адкрыты кінаархіў» дзецям прадэманстравалі фільмы: «Уз’яднанне», «Вызваленне Гродзеншчыны», «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваныя установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
![]() |
| Падчас правядзення мерапрыемстваў. |
