Дзяржаўным архівам грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці падрыхтавана выстава архіўных дакументаў «Працай слаўны чалавек»
Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» пачала экспанавацца выстава архіўных дакументаў «Працай слаўны чалавек», якая прымеркавана да Года якасці.
Аснову выставы складаюць дакументы і фатаграфіі, выяўленыя ў фондах дзяржаўнага архіва, якія распавядаюць пра выдатных працаўнікоў горада Гомеля і Гомельскай вобласці, якія былі ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.
Сярод дакументаў, прадстаўленых на выставе – фатаграфія, характарыстыка і аўтабіяграфія Кухаравай Еўдакіі Арцёмаўны, якой гэтая вышэйшая ступень адрознення была прысвоена адной з першай на тэрыторыі сучаснай Гомельскай вобласці Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 сакавіка 1948 года за атрыманне высокіх ураджаяў жыта.
Выстава экспануецца ў холе галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
![]() |
1. Выстава архіўных дакументаў «Працай слаўны чалавек» |
![]() |
2. Кухарава Еўдакія Арцёмаўна-Герой Сацыялістычнай Працы |
![]() |
3. Кавалёва Пелагея Нікандраўна-Герой Сацыялістычнай Працы |