Электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Паважаныя карыстальнікі!
З 2 студзеня 2023 г. набыў моц зменены Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асоб», які ўсталёўвае магчымасць падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрыманне адказаў (паведамленняў) на іх з пасярэдніцтвам дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзянаў і юрыдычных асоб.
Падача электронных зваротаў у Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі і дзяржаўныя архіўныя установы ажыццяўляецца з дапамогай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў у глабальным кампутарным сеціве Інтэрнэт па адрасе: обращения.бел.
Паважаныя наведвальнікі сайта!
Звяртаем увагу, што запыты аб запатрабаванні звестак з архіўных дакументаў (атрыманне архіўных даведак, архіўных выпісак, архіўных копій, інфармацыйных лістоў) (далей – запыты) не падпадаюць пад дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» і, адпаведна, не могуць разглядацца пры іх паступленні ў Дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Для атрымання інфармацыі неабходнай для афармлення запытаў просьба пераходзіць па спасылцы ў раздзел «Паслугі», дзе таксама можна азнаёміцца з парадкам выканання запытаў.
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»
- Пастанаўленне Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. № 1786 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку вядзення справаводства па зваротам грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў».
- прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца прыбывання) грамадзяніна;
- выкладанне сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
- поўнае наіменаванне юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі маецца), упаўнаважанага падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якім):
- выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- не змяшчаюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку (калі маецца), адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку (калі маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
- змяшчаюць нецэнзурныя альбо абразлівыя словы або выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі органаў архіўнай справы і справаводства і архіўных устаноў;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска.
Запыты аб запатрабаванні звестак з архіўных дакументаў да зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб не адносяцца. З асноўнай тэматыкай запытаў і парадкам іх выканання можна азнаёміцца ў рубрыцы «Паслугі».