Аб правядзенні экскурсіі ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна для дзяцей сацыяльнага прытулку ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ленінскага раёна г.Гродна»
3 студзеня 2025 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна была праведзена экскурсія для дзяцей сацыяльнага прытулку ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ленінскага раёна г.Гродна» ў рамках акцыі «Архівы – школе». Спецыяльна для іх быў распрацаваны інтэрактыўны блок: пісьмо пер’ямі на старой архіўнай паперы, а таксама пазлы з выявай гістарычных будынкаў нашага горада. Наведвальнікі пабывалі ў выставачнай зале і архівасховішчы, прынялі ўдзел у віктарыне па гісторыі Гродна.
![]() |
1. Деці прытулку ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ленінскага раёна г.Гродна» збіраюць пазлы. |
![]() |
2. Пісьмо пер’ямі. |
![]() |
3. Деці пад час наведвання архівасховішча. |