Праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
За першае паўгоддзе 2024 года ў рамках рэалізацыі праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» былі праведзены 7 паказаў фільмаў-кінахронік «Вызваленне Гродзеншчыны», падрыхтаванай БДАКФФД і прысвечанай 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Пераможцаў у Вялікай Айчыннай вайне: у ДУК «Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы», кінатэатры «Юбілейны» г.Ліды, у чытальнай зале архіва – для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Ліды імя В.Ф.Казакова», ДУА «Сярэдняя школа №17 г.Ліды» і дзяцей, якія наведваюць ДУА «Лідскі раённы цэнтр тэхнічнай творчасці».
Фатаграфія-калаж удзельнікаў кіналектарыяў.