Тэматычны ўрок ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы»

30 студзеня 2025 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы» прайшоў урок «Беларусь, якая развіваецца. Беларусь адзіная» для вучняў 6 класа ДУА «Сярэдняя школа №13 г.Баранавічы». Падчас урока архівіст аддзела забеспячэння захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў Ірына Станіславаўна Стрэчань пазнаёміла вучняў з прэзентацыяй, у якой адлюстраваны асноўныя дасягненні краіны за гады незалежнасці ў розных сферах. Таксама навучэнцы пазнаёмілісь з найбольш цікавымі дакументамі дзяржархіва.

У завяршэнні ўрока была праведзена аглядная экскурсія па архівасховішчы.

На фота: Вучні падчас экскурсіі па архівасховішчы