Правядзенне мерапрыемства ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў ДУА «Бягомльская сярэдняя школа Докшыцкага раёна імя С.С.Манковіча»
18 лістапада 2025 г. намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.В.Гарэлік і архівіст А.В.Кучар правялі мерапрыемства для навучэнцаў 9-10 класаў Бягомльскай сярэдняй школы Докшыцкага раёна імя С.С.Манковіча. Дзецям была прадэманстравана прэзентацыя аб гісторыі, і асноўных напрамках работы Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Дзеці маглі азнаёміцца з фотадакументамі з калекцыі А.М.Багамолава ў альбоме, убачыць узоры носьбітаў кінафотафонадакументаў.
Архівіст А.В.Кучар расказаў навучэнцам аб вялікай рабоце, якая праводзіцца ў архіве ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў». У завяршэнне заняткаў навучэнцам быў прадэманстраваны фрагмент кінафільма «Гісторыя Вялікай Перамогі».
![]() |
| 1. Правядзенне занятку ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў ДУА «Бягомльская сярэдняя школа Докшыцкага раёна імя С.С.Манковіча» 19.11.2025, г.п. Бягомль |
![]() |
| 2. Правядзенне занятку ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў ДУА «Бягомльская сярэдняя школа Докшыцкага раёна імя С.С.Манковіча» 19.11.2025, г.п. Бягомль |
![]() |
| 3. Вучні за аглядам узораў носьбітаў кінафотафонадакументаў у час рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў ДУА «Бягомльская сярэдняя школа Докшыцкага раёна імя С.С.Манковіча» 19.11.2025, г.п. Бягомль |
![]() |
| 4. Вучні падчас рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў ДУА «Бягомльская сярэдняя школа Докшыцкага раёна імя С.С.Манковіча» 19.11.2025, г.п. Бягомль |



